Спадчына: Брэжнеў Леанід Ільіч
Панядзелак, 23 Люты 2026 16:48
19 снежня 2026 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Леаніда Ільіча Брэжнева (1906–1982), дзяржаўнага і палітычнага дзеяча СССР
Леанід Ільіч Брэжнеў нарадзіўся 19 снежня 1906 г. у сяле Каменскае Екацерынаслаўскай губерні (цяпер горад у Днепрапятроўскай вобласці) у сям’і рабочага-металурга. Вучыўся ў гімназіі, землеўпарадкавальна-меліярацыйным тэхнікуме. У 1927 г. працоўны шлях пачаў землямерам у Беларусі — Талачынскім раёне Віцебскай вобласці, жыў на пастоі ў в. Перавалочна, там маладога спецыяліста доўга памяталі.